ФО́ЛЮШСКІЯ ШОЎКАКРУЦІ́ЛЬНЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.

Існавалі ў 1896—1905 ва ўрочышчы Фолюш Гродзенскага пав. (цяпер у межах г. Гродна) шоўкакруцільныя мануфактура і фабрыка розных уладальнікаў. Выраблялі аснову і ўток для шаўковых тканін. Мелі паравыя машыны і катлы. У 1900 на мануфактуры працавала 108 чал., на фабрыцы — 97.

т. 16, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)